Прэзыдэнт Рэспублікі Сэрбскай Краіны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Прэзыдэ́нт Рэспу́блікі Сэ́рбскае Кра́іны (па-сэрбску: Предсједник Републике Српске Крајине / Predsjednik Republike Sprske Krajine)— кіраўнік дзяржавы, выступае ад імя Рэспублікі Сэрбскае Краіны ў адносінах зь іншымі дзяржавамі і міжнароднымі арґанізацыямі.
Прэзыдэнт Рэспублікі Сэрбскай Краіны | |
па-сэрбску: Предсједник Републике Српске Крајине | |
Герб Рэспублікі Сэрбскай Краіны | |
Узначальвае | РСК |
---|---|
Афіцыйная рэзыдэнцыя | Кнін |
Тэрмін паўнамоцтваў | 5 рокаў |
Папярэдняя пасада | Старшыня Сэрбскага нацыянальнага веча |
Пасада зьявілася | 19 сьнежня 1991 року |
Першы на пасадзе | Мілан Бабіч |
Апошні на пасадзе | Мілан Мартыч |
Замяніўшая пасада | Старшыня ўраду Рэспублікі Сэрбскай Краіны ў выгнаньні |
Пасада скасаваная | 7 жніўня 1995 року |
У адпаведнасьці з артыкулам 81 Канстытуцыі Рэспублікі Сэрбскае Краіна, Прэзыдэнт Рэспублікі Сэрбскае Краіна абіраўся грамадзянамі Сэрбскае Краіны на ґрунце ўсеагульнага, роўнага й прамога выбарчага права шляхам тайнага галасаваньня тэрмінам на пяць рокаў. Адна й тая ж асоба ня можа быць абраная Прэзыдэнтам Рэспублікі Сэрбскае Краіны больш ніж на два тэрміны запар. Новаабраны Прэзыдэнт Рэспублікі Сэрбскае Краіны ўступае ў пасаду не пазьней, ніж праз 30 дзён пасьля афіцыйнага абвяшчэньня вынікаў выбараў.