Протаплянэтны дыск
From Wikipedia, the free encyclopedia
Протаплянэ́тны дыск або праплід — калязорны дыск шчыльнага газу, які круціцца вакол маладой, нядаўна сфармаванай зоркі, пратазоркі, зоркі тыпу T Цяльца або зоркі Гербіга (Ae/Be), зь якога пасьля ўтвараюцца плянэты. Протаплянэтны дыск таксама можа лічыцца акрэцыйным дыскам, паколькі газападобны матэрыял зь ягонага ўнутранага радыюсу можа падаць на паверхню зоркі.
Протаплянэтныя дыскі былі выяўлены вакол некалькіх маладых зорак нашай Галяктыкі. Першым зь іх быў адкрыты дыск вакол зоркі β Жывапісца ў 1984 г. Неўзабаве назіраньні арбітальнага тэлескопу «Габл» выявілі плянэтныя сыстэмы, што фармуюцца ў туманнасьці Арыёна. Астраномы адкрылі велізарныя дыскі з газапылавой матэрыі, падобныя на протаплянэтныя, вакол зорак Вэга, Фамальгаўт і Гема (або Альфека, α Паўночнай Кароны).