Продаж Аляскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Продаж Аляскі — справа паміж урадамі Расейскай Імпэрыі і Злучаных Штатаў Амэрыкі, у выніку якой у 1867 годзе Расеяй за 7,2 мільёна даляраў былі прададзены яе ўладаньні ў Паўночнае Амэрыцы агульнай плошчай 1 518 800 км².
Упершыню з прапановай аб продажы Аляскі выступіў генэрал-губэрнатар Усходняе Сыбіры М. М. Мураўёў-Амурскі ў 1853 годзе.