Прастытуцыя
наданьне сэксуальных паслуг за аплату / From Wikipedia, the free encyclopedia
Прастыту́цыя (лац. Prostitute [pro + statuo] — літаральна «выстаўляць наперад [напаказ]»; таксама «выставіць да ганьбы, ганьбіць») — розьнічны гандаль целам як аб’ектам плоцевага чыну; таксама само рамяство саіцьця і цялесных пяшчотаў. Прастытуцыя зьяўляецца адной з галінаў сэкс-індустрыі. Прававы статус прастытуцыі вар’юецца ад краіны да краіны, дзе можа мець легальны статус ці быць забароненым і разгляданым як злачынства. Прастытуцыя часам завуць самай старажытнай прафэсіяй у сьвеце[1]. Паводле некаторых ацэнак гадавы прыбытак глябальнай індустрыі прастытуцыі складае больш за 100 мільярдаў даляраў[2].