Праспэкт Гедзіміна (Вільня)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Праспэкт Гедзіміна[1] (лет. Gedimino prospektas), гістарычны Юраўскі — галоўная цэнтральная вуліца Вільні, якая зьвязвае Старое Места зь Зьвярынцам праз Лукішкі. Існуе з 2-й паловы XIX ст. Гістарычная назва ўтварылася ад кармэліцкага касьцёла Сьвятога Юрыя, што месьціцца ў пачатку праспэкту. Сучасную назву атрымаў у гонар вялікага князя Гедзіміна.
Хуткія факты Агульная інфармацыя, Гістарычны раён ...
Гедзіміна лац. Giedzimina | |
праспэкт | |
Агульная інфармацыя | |
---|---|
Гістарычны раён | Лукішкі |
Былыя назвы | Юраўскі, Адама Міцкевіча, Сталіна, Леніна |
Даўжыня | 1,8 км |
Паштовыя індэксы | LT-01001, LT-01028, LT-01034, LT-01045 |
На мапе | |
Праспэкт Гедзіміна ў Вікісховішчы |
Закрыць
Архітэктурныя дамінанты — Катэдра Сьвятых Станіслава і Ўладзіслава, якая замыкае пэрспэктыву праспэкту, а таксама збудаваныя ў стылі віленскага барока кляштарныя комплексы кармэлітаў з касьцёлам Сьвятога Юрыя і дамініканаў з касьцёлам Сьвятых Якуба і Піліпа, помнікі архітэктуры XVI—XVIII стагодзьдзяў.