Плантагенэты
From Wikipedia, the free encyclopedia
Плантагенэты (па-ангельску: Plantagenets) — каралеўская дынастыя францускага паходжаньня, адна з адгалінаваньняў дома Гатынэ-Анжу, асноўныя ўладаньні якой (графства Анжу) першапачаткова знаходзіліся ў Францыі, але ў наступстве значна пашырыліся. У выніку Плантагенэты аказаліся кіраўнікамі Англіі (1154—1485), Нармандыі (1144—1204, 1346—1360 і 1415—1450), а таксама Гасконі і Гіені (1153—1453). Аднак у хадзе канфліктаў з францускімі каралямі Плантагенэты былі вымушаныя саступіць само графства Анжу Францыі ў 1206 г.
У гэтым артыкуле няма спасылак на крыніцы інфармацыі. |
Імя «Плантагенэт» паходзіць ад жаўтазелю (planta genista), кветкі, якая была эмблемай Жофруа V, графа Анжуйскага. Дзякуючы ўдаламу шлюбу з Матыльдай, дачкой Генрыха I, караля Ангельшчыны, Жофруа атрымаў шанец успадкаваць ангельскую карону. Сын Жофруа і Матыльды Генрых II стаў першым каралём Ангельшчыны (1154—1189) і родапачынальнікам дынастыі.
Апошнім каралём у прамой лініі быў Рычард II. Ланкастэры і Ёркі, якія ўладарылі пасьля яго, былі прадстаўнікамі бакавых адгалінаваньняў дома Плантагенэтаў, якія ішлі ад малодшых сыноў караля Эдўарда III.