Паўднёвая Амэрыка
кантынэнт / From Wikipedia, the free encyclopedia
Паўднёвая Амэ́рыка — адзін з шасьці кантынэнтаў Зямлі. Паўднёвая Амэрыка мае плошчу 17 843 000 км² і зьяўляецца чацьвертым па велічыні кантынэнтам Зямлі. На тэрыторыі Паўднёвай Амэрыкі пражывае каля 360 мільёнаў чалавек. У 1494 годзе Паўднёвая Амэрыка была падзеленая Папам Рымскім паміж Партугаліяй і Гішпаніяй паводле Тардэсьвільскага пагадненьня. Усходняя частка кантынэнту, на якой знаходзіцца сёньня Бразылія, перайшла да Партугаліі, заходняя адышла пад валоданьне Гішпаніі. Менавіта таму ў Бразыліі размаўляюць сёньня на партугальскай мове, а амаль што ва ўсіх астатніх краінах — на гішпанскай.
Большая частка насельніцтва жыве побач заходніх ці ўсходніх берагоў кантынэнту, у той час як цэнтар і крайні поўдзень зьяўляюцца маланаселенай тэрыторыяй. На заходняй частцы Паўднёвай Амэрыкі пераважаюць горы Анды, у той час, як усходняя частка зьмяшчае як горныя рэгіёны, гэтак і вялікія нізіны, якія месьцяцца па цячэньні рэк Амазонка, Парана і Арынока. Большая частка кантынэнту ляжыць у тропіках. У склад Паўднёвай Амэрыкі таксама ўваходзяць розныя астравы, большасьць зь якіх належыць краінам кантынэнту. Вялікія і Малыя Антыльскія астравы Карыбскага мора адносяцца да Паўночнай Амэрыкі.