Партугалія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Партуга́лія, Партуґа́лія (па-партугальску: República Portuguesa) — дзяржава, разьмешчаная на паўднёвым захадзе Эўропы, на Пірэнэйскім паўвостраве. Партугалія самая заходняя краіна Эўропы, якая да таго ж мяжуе з Атлянтычным акіянам на захадзе й поўдні й Гішпаніяй на поўначы й усходзе. Атлянтычныя архіпэлягі Азорскіх астравоў і Мадэйры зьяўляюцца часткай Партугаліі. Краіна названая ў гонар ейнага другога па велічыні гораду, Порту[2].
Партугалія República Portuguesa | |||||
| |||||
Дзяржаўны гімн: «A Portuguesa» | |||||
Афіцыйная мова | партугальская | ||||
Сталіца | Лісабон | ||||
Найбуйнейшы горад | Лісабон | ||||
Форма кіраваньня | Парлямэнцкая дэмакратыя Марсэлу Рыбэлу дзі Соза Антонію Кошта | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
110 месца ў сьвеце 92 090 км² 0,5% | ||||
Насельніцтва • агульнае (2014) • шчыльнасьць |
83 месца ў сьвеце 10 374 822[1] 114/км² | ||||
СУП • агульны (2009) • на душу насельніцтва |
41 месца ў сьвеце $232,656 млрд $21 858 | ||||
Валюта | Эўра (EUR) | ||||
Часавы пас • улетку |
WET WEST (UTC+1) | ||||
Незалежнасьць | 24 чэрвеня 1128 | ||||
Аўтамабільны знак | P | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .pt | ||||
Тэлефонны код | +351 |
Землі сучаснай Партугаліі стала былі заселеныя з дагістарычных часоў, тут пражывалі кельцкія плямёны, якія пазьней былі інтэграваныя ў Рымскую рэспубліку, а затым землі сталіся месцам пасяленьня германскіх народаў, як то свэваў, швабаў, вандалаў і вэстготаў. У VIII стагодзьдзі большая частка Пірэнэйскага паўвострава была заваяваная маўрытанскімі захопнікамі, якія вызнавалі іслам, а пасьля былі выгнаныя тампліерамі. Падчас хрысьціянскай Рэканкісты, Партугалія зацьвердзілася як незалежная каралеўства ад Леону ў 1139 годзе, зьяўляючыся, такім чынам, адной з найстарэйшых эўрапейскіх нацыянальных дзяржаваў[3].
У XV і XVI стагодзьдзі, у выніку мясцовым піянэрам эпохі Вялікіх геаграфічных адкрыцьцяў, Партугалія пашырыла ўплыў у сьвеце й стварыла глябальную імпэрыю, якая ўключала ўладаньні ў Афрыцы, Азіі, Акіяніі й Паўднёвай Амэрыцы, стаўшы буйным эканамічным, палітычным і ваенным цэнтрамі ў сьвеце. Партугальская імпэрыя была першай глябальнай імпэрыяй у гісторыі[4], а таксама самым доўгай эўрапейскай каляніяльнай імпэрыяй, якая праіснавала амаль 600 гадоў, пачынаючы з захопу Сэўты ў 1415 годзе, да перадачы Макао да Кітаю ў 1999 годзе. Тым ня менш, міжнародны статус краіны, быў значна зьніжаны ў XIX стагодзьдзі, асабліва пасьля абвяшчэньня незалежнасьці Бразыліі й іншых найбуйнейшых калёніяў.
Пасьля рэвалюцыі ў 1910 годзе манархія была зрынута, але няўстойлівая дэмакратычная партугальская Першая Рэспубліка была замененая ў хуткім часе аўтарытарным рэжымам. Дэмакратыя была адноўлена пасьля партугальскіх каляніяльных войнаў і рэвалюцыі гвазьдзікоў у 1974 годзе, пасьля чаго Партугалія страціла свае заморскія правінцыі, як то Анголу, Мазамбік і іншыя. Апошняя заморская тэрыторыя, Макао, была перададзена Кітаю ў 1999 годзе.
Партугалія зьяўляецца разьвітой краінай зь вельмі высокім індэксам разьвіцьця чалавечага патэнцыялу. Краіна месьціцца на 19 месцы ў сьвеце паводле паказчыку якасьці жыцьця, а таксама дзякуючы моцнай сыстэме аховы здароўя. Партугалія зьяўляецца адной з найбольш глябалізаваных і мірных краінаў сьвету, чальцом Эўрапейскага зьвязу й Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў, а таксама чальцом-заснавальнікам Лацінскага зьвязу, Арганізацыі Ібэра-амэрыканскіх дзяржаваў, АЭСіР, НАТО, Супольнасьці партугаламоўных краінаў, Эўразоны й Шэнгенскага пагадненьня.