Паліцыя Расеі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Палі́цыя (па-расейску: Полиция) — складная частка адзінай цэнтралізаванай сыстэмы Міністэрства ўнутраных справаў Расейскай Фэдэрацыі. Уключана ў органы ўнутраных справаў[2].
Паліцыя Расеі | |
Папярэднік | міліцыя[d] |
---|---|
Дата ўтварэньня | 7 (18) чэрвеня 1718 і 1 сакавіка 2011 |
Управа | Міністэрства ўнутраных справаў Расейскай Фэдэрацыі[d] і Урад Расейскай Фэдэрацыі[d] |
Колькасьць работнікаў | |
Старонка ў сеціве | mvd.ru (рас.) |
Колішняя назва | Міліцыя |
Паліцыя Расеі ў Вікісховішчы |
Паліцыя прызначана для абароны жыцьця, здароўя, правоў і свабодаў грамадзян Расейскай Фэдэрацыі, замежных грамадзян, асобаў без грамадзянства; для процідзеяньня злачыннасьці, аховы грамадзкага парадку, уласнасьці і для забесьпячэньня грамадзкай бясьпекі.
У межах сваёй кампэтэнцыі кіраўніцтва дзейнасьцю паліцыі ажыцьцяўляюць Прэзыдэнт Расейскай Фэдэрацыі непасрэдна ці празь Міністра ўнутраных справаў, кіраўнікі тэрытарыяльных органаў Міністэрства ўнутраных справаў і кіраўнікі падразьдзяленьняў паліцыі.[3] Паказаныя кіраўнікі нясуць адказнасьць за выкананьне ўскладзеных на паліцыю абавязкаў.