Падрыў Кахоўскай ГЭС
ваеннае злачынства, учыненае войскамі Расеі ў Херсонскай вобласьці Ўкраіны 6 чэрвеня 2023 году / From Wikipedia, the free encyclopedia
Падрыў дамбы Кахоўскай гідраэлектрастанцыі — ваеннае злачынства, учыненае акупацыйнымі войскамі Расеі ў Хэрсонскай вобласьці Ўкраіны каля 2:50 уначы 6 чэрвеня 2023 году.
Падрыў Кахоўскае ГЭС | |
Паводка ў выніку разбурэньня | |
Месца атакі | Кахоўская ГЭС |
---|---|
Каардынаты | 46°46′40″ пн. ш. 33°22′13″ у. д. |
Дата |
6 чэрвеня 2023 ~ 02:50 (UTC+3)[1] |
Падазраваныя | Узброеныя сілы Расеі |
У выніку падрыву зьнішчылі 11 з 28 пралётаў дамбы. Партызаны руху «Атэш» паведамілі, што мінаваньне і падрыў дамбы ўчынілі вайскоўцы 1-га батальёну 205-й мотастралковай брыгады Ўзброеных сілаў Расеі. Яшчэ летась у красавіку расейскія вайскоўцы дадаткова замінавалі апоры і шлюзы, а на самой дамбе ўсталявалі тэнтавыя грузавікі з выбухоўкай. Наступствам падрыву стала падтапленьне 24-х вызваленых украінскім войскам паселішчаў у Хэрсонскай вобласьці, дзе пражывала звыш 20 000 чалавек. Дарогі да часткі з іх апынуліся пад вадой. На захопленых расейскім войскам землях на левым беразе Дняпра падтапіла 20 паселішчаў з насельніцтвам каля 25 000 чалавек[2].
Падрыў плаціны Кахоўскае ГЭС на Дняпры каля Новай Кахоўкі выклікаў моцную паводку. Плаціна, разьмешчаная ў Хэрсонскай вобласьці, знаходзілася пад кантролем расейскіх вайскоўцаў, якія захапілі яе ў першыя дні расейскага ўварваньня ва Ўкраіну. Узровень вады ў Кахоўскім вадасховішчы павышаўся на працягу некалькіх месяцаў з-за адсутнасьці рэгуляваньня на плаціне і электрастанцыі, якія кантралююцца Расеяй, і дасягнуў максімуму за 30 гадоў, калі дамбу падарвалі[3]. Тысячы жыхароў ніжэй па плыні былі эвакуяваныя, і паводкі затапілі некалькі вёсак і местаў у раёнах, кантраляваных Украінай і Расеяй. Велізарная страта вады з Кахоўскага вадасховішча можа пагражаць водазабеспячэньню падкантрольнага Расеі Крыму і Запароскае АЭС, але непасрэднай рызыкі няма.