Пагадненьне аб радыёэлектроннай выведцы
пагадненьне, заключанае ў сакавіку 1946 году між выведкамі Вялікабрытаніі і ЗША / From Wikipedia, the free encyclopedia
Пагадненьне аб радыёэлектроннай выведцы (анг. Communication intelligence agreement) — міжведамаснае пагадненьне, заключанае ў сакавіку 1946 году між выведкамі Вялікабрытаніі і ЗША датычна абмену перахопамі замежнай сувязі.
Пагадненьне аб радыёэлектроннай выведцы | |
Дзяржавы-ўдзельніцы | |
Тып дамовы | міжведамасная |
---|---|
Падпісаная | 5 сакавіка 1946 (78 гадоў таму) |
Набыла моц | 27 сакавіка 1946 (77 гадоў таму)[1] |
· умовы | абмен перахопамі замежнай сувязі, іх расшыфроўкамі і перакладамі, узаеміны зь іншымі выведкамі па ўзгадненьні, адзіныя правілы распаўсюду таямніцаў |
Тэрмін дзеяньня | бестэрміновы |
Падпісанты | Патрык Мар-Джонсан, Хойт Вандэрбэрг |
Бакі | Вялікабрытанія, ЗША; з 1948 году + Канада, Аўстралія і Новая Зэляндыя |
Статус | дзейны |
Мова | ангельская |
nsa.gov (pdf) |
Налічвае 12 артыкулаў. У ліпені 1948 году зацьвердзілі 14 тэхнічных Дадаткаў для выкананьня Пагадненьня. Паводле аднаго з Дадаткаў, да Пагадненьня далучыліся 3 брытанскія дамініёны: Канада, Аўстралія і Новая Зэляндыя. У 1951 і 1956 гадах Дадаткі да Пагадненьня дапоўнілі. У тым ліку ў чэрвені 1951 году акрэсьлілі супрацу з хаўрусьнікамі па Арганізацыі Паўночнаатлянтычнай дамовы (Брусэль, Бэльгія). 25 чэрвеня 2010 году Штаб урадавай сувязі Вялікабрытаніі і Агенцтва нацыянальнай бясьпекі ЗША абнародавалі тэкст Пагадненьня[2].
На 2019 год 5 ведамствамі-ўдзельнікамі Пагадненьня былі: Штаб урадавай сувязі Вялікабрытаніі (Чэлтэнэм, графства Глостэршыр, Ангельшчына), Агенцтва нацыянальнай бясьпекі ЗША (форт Мід, штат Мэрылэнд), Установа бясьпекі сувязі Канады (Атава, правінцыя Антарыё), Аўстралійскае радыётэхнічнае кіраўніцтва (Канбэра) і Бюро бясьпекі ўрадавай сувязі Новай Зэляндыі (Вэлінгтан).