Павятовы соймік
From Wikipedia, the free encyclopedia
Павятовы соймік — станава-прадстаўнічы орган улады ў павеце за часамі Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў.
На павятовых сойміках абмяркоўваліся мясцовыя і агульнадзяржаўныя справы, абіраліся дэпутаты на вальны сойм Рэчы Паспалітай і выпрацоўваліся інструкцыі для іх, тамака ж вылучаліся кандыдаты на судовыя пасады (у Вярхоўны трыбунал), вызначаліся падаткі на патрэбы павету.[1]