Оскар II
From Wikipedia, the free encyclopedia
О́скар II (па-швэдзку: Oscar II, 21 студзеня 1829 — 8 сьнежня 1907) — кароль Швэцыі ў 1872—1907 гадах з дынастыі Бэрнадотаў, сын Оскара I і Жазэфіны Лёйхтэнбэрскай. Уступіў на сталец пасьля свайго брата Карла XV, які не пакінуў сыноў. У апошнія гады па стане здароўя фактычна ўлада знаходзілася ў руках кронпрынца, будучага караля Густава V. Меў чын нямецкага грос-адмірала (13 ліпеня 1905).
Quick Facts Кароль Швэдаў, Готаў і Вэндаў, Каранацыя ...
Оскар II Оскар Фрэдрык | |
Кароль Швэдаў, Готаў і Вэндаў | |
---|---|
Кароль Швэдаў, Готаў і Вэндаў | |
Каранацыя | 12 траўня 1873 |
Папярэднік | Карл XV |
Наступнік | Густаў V |
Кароль Нарвэгіі | |
Каранацыя | 18 ліпеня 1873 |
Папярэднік | Карл IV |
Наступнік | Гокан VII |
Асабістыя зьвесткі | |
Імя пры нараджэньні | Оскар Фрэдрык |
Нарадзіўся | 21 студзеня 1829, Каралеўскі палац, Стакгольм, Швэцыя |
Памёр | 8 сьнежня 1907 (78 гадоў), Каралеўскі палац, Стакгольм, Швэцыя |
Жонка | Сафія Насаўская |
Бацька | Оскар I |
Маці | Жазэфіна Лёйхтэнбэрская |
Узнагароды | |
Подпіс |
Close
Апошні швэдзкі кароль Нарвэгіі (1872—1905); у 1905 асабістая ўнія Швэцыі і Нарвэгіі скасаваная, і нарвэжцы абралі на сталец прынца Карла Дацкага, які прыняў імя Гокан VII. Гокан VII прыпадаў траюрадным пляменьнікам Оскару (сын дачкі Карла XV).