Оскар I
From Wikipedia, the free encyclopedia
О́скар I (па-швэдзку: Oscar I, пры нараджэньні Жазэф-Франсуа-Аска́р Бэрнадот, па-француску: Joseph François Oscar Bernadotte, 1799—1859) — другі з дому Бэрнадотаў кароль Швэцыі і Нарвэгіі (з 1844).
Оскар I | |
Кароль Швэцыі, Кароль Нарвэгіі | |
---|---|
Партрэт Оскара I работы Аўгусты Акэрлёф, 1855 год | |
Кароль Швэцыі | |
8 сакавіка 1844 — 8 ліпеня 1859 | |
Каранацыя | 28 верасьня 1844 |
Папярэднік | Карл XIV Юган |
Наступнік | Карл XV |
Кароль Нарвэгіі | |
8 сакавіка 1844 — 8 ліпеня 1859 | |
Каранацыя | 28 верасьня 1844 |
Асабістыя зьвесткі | |
Імя пры нараджэньні | Жазэф Франсуа Аскар Бэрнадот |
Нарадзіўся | 4 ліпеня 1799, Парыж, Францыя |
Памёр | 8 ліпеня 1859 (60 гадоў), Стакгольмскі каралеўскі палац, Стакгольм, Швэцыя |
Нашчадкі | Сын прынц Карл (пазьней Карл XV), сын прынц Густаў, сын прынц Оскар (пазьней Оскар II), дачка прынцэса Яўгенія, сын прынц Аўгуст |
Каралеўскі дэвіз | Права і праўда (па-швэдзку: Rätt och sanning) |
Жонка | Жазэфіна Лёйхтэнбэрская |
Бацька | Карл XIV Юган |
Маці | Дэзыдэрыя |
Узнагароды |
Сын генэрала Жана–Батыста Бэрнадота (пазьней — напалеонаўскага маршала, а затым — караля Швэцыі Карла XIV Югана) і яго жонкі Дэзыдэрыі (імя пры нараджэньні — Дэзірэ Кляра), былой нявесты Напалеона Банапарта. Атрымаў незвычайнае для Францыі імя Аскар на хвалі сэнтымэнталісцкай моды на скандынаўскія імёны (у францускай мове націск заўсёды прыпадае на апошні склад, у незалежнасьці ад паходжаньня імя); пра тое, што бацьку Аскара, а значыць, і яму самому, наканавана заняць трон двух скандынаўскіх каралеўстваў, Бэрнадоты не падазравалі.
У 1811 пасьля абраньня бацькі спадчыньнікам швэдзкага стальцу, 12-гадовы Аскар прыбыў у Швэцыю і, у адрозьненьне ад бацькоў, добра авалодаў швэдзкай мовай. Яшчэ пры жыцьці бацькі граў прыкметную палітычную ролю (з-за хваробаў караля і моўнага бар’еру паміж ім і міністрамі); быў віцэ-каралём Нарвэгіі. Да моманту ўзыходжаньня на сталец (1844) быў вельмі папулярны. Імкнуўся падкрэсьліваць раўнапраўе швэдзкага і нарвэскага каралеўстваў. У 1844 быў уведзены сумесны швэдзка-нарвэскі сьцяг (гэтак званая «селядцовая салата»), а ў 1847 быў зацьверджаны нарвэскі Ордэн Сьвятога Оляфа.