Ніл Армстранг
амэрыканскі астранаўт, першы чалавек на Месяцы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ніл Олдэн А́рмстранг (па-ангельску: Neil Alden Armstrong; 5 жніўня 1930, Ўапаканэта, Агаё, ЗША — 25 жніўня 2012, Цынцынаці, Агаё, ЗША) — амэрыканскі астранаўт і авіяцыйны інжынэр, кіраўнік місіі «Апалён-11», першы чалавек які ступіў на паверхню Месяца (21 ліпеня 1969 году). Ён таксама быў марскім лётчыкам-выпрабавальнікам і прафэсарам унівэрсытэту.
Ніл Армстранг | |
Імя ў арыгінале | анг. Neil Alden Armstrong |
---|---|
Нарадзіўся | 5 жніўня 1930 Ўапаканэта, Агаё, Злучаныя Штаты Амэрыкі |
Памёр | 25 жніўня 2012 (82 гады) Цынцынаці, Агаё, Злучаныя Штаты Амэрыкі |
Прафэсіі | Лётчык-выпрабавальнік |
Адукацыя | Унівэрсытэт Пэрд’ю, Унівэрсытэт Паўднёвай Каліфорніі |
Воінскае званьне | Малодшы лейтэнант |
Час у космасе | 8 дзён, 14 гадзін, 12 хвілін і 30 сэкунд |
Колькасьць выхадаў | 1 |
Ніл Армстранг у Вікісховішчы |
Выпускнік унівэрсытэту Пэрд’ю, Армстранг вывучаў авіяцыйную тэхніку паводле стыпэндіі вайскова-марскіх сілаў ЗША ў рамках пляну Галаўэю. У 1949 годзе атрымаў годнасьць мічману, і стаў вайскова-марскім лётчыкам у наступным годзе. Прымаў удзел у Карэйскай вайне, робячы вылета на самалёце Grumman F9F Panther з авіяносца USS Essex. У верасьні 1951 году ён быў зьбіты зэнітным агнём, робячы бамбардзіроўку, і быў вымушаны катапультавацца. Пасьля вайны Ніл атрымаў ступень бакаляўра ва ўнівэрсытэце Пэрд’ю, і стаў лётчыкам-выпрабавальнікам ў Нацыянальным кансультатыўным камітэце па аэранаўтыцы ў Каліфорніі. Ён выпрабоўваў зьнішчальнікі Century Series, зрабіўшы 7 вылетаў на самалёце North American X-15.