Нацыянальны ўрад (1863—1864)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Нацыянальны ўрад — вярхоўны орган улады, які дзейнічаў падчас паўстаньня 1863—1864 гадоў на землях былой Рэчы Паспалітай.
Часовы нацыянальны ўрад быў утвораны ў ноч з 22 на 23 студзеня 1863 году ў выніку рэарганізацыі Цэнтральнага нацыянальнага камітэту, зьяўляўся найвышэйшым органам выканаўчай улады за часамі паўстаньня 1863—1864 гадоў. 22 студзеня Часовы нацыянальны ўрад выдаў Маніфэст пра пачатку паўстаньня, прыняў пастанову аб вызваленьні сялянаў ад прыгону (пры ўмове падтрымкі паўстаньня). Урад прапанаваў Людвіку Мераслаўскаму заняць пасаду дыктатара паўстаньня. Але пасьля дзьвюх няўдалых сутычак з расейскімі войскамі ён падаў у адстаўку. Пасьля пераходу ініцыятывы ў рукі «белых» Часовы нацыянальны ўрад быў перайменаваны ў Нацыянальны ўрад.
Нацыянальны ўрад быў адначасова і найвышэйшым заканадаўчым і выканаўчым органам улады паўстанцаў, была створана свая спэцслужба, якая адказвала, сярод іншага, за збор падаткаў, працу тайнай пошты, цэнзуру прэсы.
Нацыянальны ўрад прыпыніў сваю дзейнасьць 10 красавіка 1864 году ў выніку арышту апошняга дыктатара паўстаньня Рамуальда Траўгута.