Нарач
возера ў Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
На́рач — найбольшае возера Беларусі, у басэйне ракі Нарачанкі. Знаходзіцца ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці, за 4 км на захад ад Мядзелу[1]. Належыць да Нарачанскай групы азёраў. Плошча паверхні возера 79,6 км². Даўжыня 12,8 км, найбольшая шырыня 9,8 км. Найбольшая глыбіня дасягае 24,8 м, сярэдняя складае 8,9 м. Аб’ём вады 710 млн м³. Даўжыня берагавой лініі 41 км.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Нарач (неадназначнасьць).
Возера
Нарач
лац. Narač
Нарач | |||||||||||||||||||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Нарач — тыповы прадстаўнік прыроды поўначы Беларусі — Паазер’я. Утварылася некалькі тысячагодзьдзяў таму, пры адступаньні ледавіка, на шляху якога да поўначы паўсталі Сьвянцянскія грады. Вада ад талага лёду спарадзіла вялізную водную прастору, зь якой пазьней, з паніжэньнем узроўню вады, вылучыліся азёры, якія ўтварылі Нарачанскую групу.