Назарэт
места ў Ізраілі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Назарэт (па-габрэйску: נָצְרַת) — горад у Ізраілі, які месьціцца ў паўночнай частцы краіны. Назарэт шануецца як горад, дзе рос Ісус Хрыстос, у ім шмат цэркваў, у тым ліку Храм Зьвеставаньня, самы вялікі храм на Блізкім Усходзе, які ўзвышаецца ў цэнтры гораду. Храм стаіць у тым месцы, дзе, як лічаць хрысьціяне, анёл Гаўрыіл паўстаў перад Марыяй і распавёў аб нараджэньні Хрыста. Невялікі час горад ляжаў на ажыўленай гандлёвай дарозе з Дамаску ў Эгіпет.
Quick Facts
Назарэт | |||||
іўр. נָצְרַת | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 2200 да н. э. | ||||
Краіна: | Ізраіль | ||||
Акруга: | Паўночная | ||||
Плошча: |
| ||||
Насельніцтва: | 73 700 чал. (2010)[1] | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 32°42′7.57″ пн. ш. 35°17′52.26″ у. д. | ||||
Назарэт | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
nazarethinfo.org |
Close
Цяпер Назарэт, калісьці пераважна хрысьціянскі, зьяўляецца па большай частцы мусульманскім горадам. У апошнія часы на лякальных выбарах перамагаюць камуністы.