Міхал Казімер Агінскі
вялікалітоўскі дзяржаўны дзяяч, кампазытар, мэцэнат / From Wikipedia, the free encyclopedia
Міхал Казімер Агінскі (1730[1] — 31 траўня 1800, Варшава) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага[1] і Рэчы Паспалітай[2]; кампазытар, паэт і мэцэнат. Чашнік вялікі (1744—1748), генэрал-маёр войска Вялікага Княства Літоўскага і пісар польны (1748—1764), ваявода віленскі (1764—1768), гетман вялікі (1768—1793).
Quick Facts Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Міхал Казімер Агінскі. С. Чаховіч, XVIII ст. | ||||
Герб «Агінскі» | ||||
Асабістыя зьвесткі | ||||
---|---|---|---|---|
Нарадзіўся | 1730 | |||
Памёр | 31 траўня 1800 Варшава | |||
Пахаваны | ||||
Род | Агінскія | |||
Бацькі | Юзэф Тадэвуш Агінскі Ганна зь Вішнявецкіх | |||
Жонка | Аляксандра з Чартарыйскіх | |||
Дзейнасьць | дыплямат, кампазытар, энцыкляпэдыст, палітык | |||
Рэгаліі | ||||
|
Close
Быў старостам слонімскім. Кавалер ордэнаў Сьвятога Станіслава (1765)[3], Белага Арла, расейскіх Андрэя Першазваннага і Аляксандра Неўскага, прускага Чорнага Арла[4].
Міхал Казімер Агінскі — ініцыятар і фундатар будаваньня Агінскага канала.