Мікалай Капэрнік
польскі і нямецкі астраном, матэматык, фізык / From Wikipedia, the free encyclopedia
Мікала́й Капэ́рнік (па-польску: Mikołaj Kopernik; па-нямецку: Nikolaus Kopernikus; па-лацінску: Nicolaus Copernicus; 19 лютага 1473, Торунь, Каралеўская Прусія, Каралеўства Польскае — 24 траўня 1543, Фромбарк, Вармінскае княскае біскупства, Каралеўства Польскае) — польскі ці нямецкі навуковец, астраном, стваральнік геліяцэнтрычнай тэорыі сьвету.
Мікалай Капэрнік | |
па-польску: Mikołaj Kopernik па-нямецку: Nikolaus Kopernikus па-лацінску: Nicolaus Copernicus | |
Дата нараджэньня | 19 лютага 1473[1][2] |
---|---|
Месца нараджэньня | Торунь, Каралеўская Прусія, Каралеўства Польскае |
Дата сьмерці | 24 траўня 1543[1][2] (70 гадоў) |
Месца сьмерці | Фромбарк, Вармінскае княскае біскупства, Каралеўства Польскае |
Прычына сьмерці | інсульт |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | Балёнскі ўнівэрсытэт Падуанскі ўнівэрсытэт |
Занятак | астраном, юрыст, эканаміст, матэматык, правазнавец, фізык, філёзаф, перакладнік, лекар, дыплямат, пісьменьнік, канонік, canon |
Навуковая сфэра | астраномія, матэматыка, мэханіка, эканоміка |
Месца працы | Падуанскі ўнівэрсытэт Кракаўскі ўнівэрсытэт |
Вядомы як | стваральнік геліяцэнтрычнай тэорыі сьвету |
Навуковы кіраўнік | Дамэніка Навара[d][3] і Леанард фон Добшуц[d] |
Вучні | Георг Ёахім Рэтык[d] |
Бацька | Нікляс Капэрнік[d] |
Маці | Барбара Капэрнік[d] |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Публікацыя кнігі Капэрніка «Аб вярчэньні нябесных сфэраў» (лац. De revolutionibus orbium coelestium), незадоўга да ягонай сьмерці ў 1543 годзе, лічыцца адной з галоўных публікацыяў у гісторыі навукі. Капэрнік нарадзіўся й памёр у Каралеўскай Прусіі, рэгіёне Польскага Каралеўства ад 1466 году. Капэрнік меў доктарскую ступень у галіне кананічнага права й, хоць і ня маючы навуковай ступені, займаўся мэдыцынай, лінгвістыкай, перакладамі, а таксама працаваў у якасьці губэрнатара, дыплямата і эканаміста.
Як вядома зь некаторых крыніцаў Капэрнік размаўляў па-лацінску і па-нямецку аднолькава добра. Таксама Мікалай валодаў польскай, грэцкай і італьянскай мовамі[4]. Пераважная большасьць захавалых працаў Капэрніка напісаны па-лацінску, якая на той час зьяўлялася навуковай мова Эўропы. Таксама існуюць некалькі дакумэнтаў, напісаных Капэрнікам на нямецкай мове. Нямецкі прафэсар філязофіі Мартын Карыер згадвае гэты факт у якасьці падсьвечаньня таго, што нямецкая была роднай мовай навукоўца[5].