Міжнародны рух Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца
From Wikipedia, the free encyclopedia
Міжнародны рух Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца — міжнародны гуманітарны рух, у якім прымаюць удзел каля 97 мільёнаў добраахвотнікаў па ўсім сьвеце[1]. Мэтай дзейнасьці руху ёсьць абарона чалавечага жыцьця ды здароўя, забесьпячэньне павагі да ўсіх чалавечых істотаў, папярэджаньне людзкіх пакутаў ды іх палягчэньне, незалежна ад расы, рэлігійных ды палітычных поглядаў. Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа далучылася да руху ў 1995 годзе[2].
Quick Facts Абрэвіятура, Дэвіз ...
Міжнародны рух Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца | |
па-ангельску: International Red Cross and Red Crescent Movement | |
Ля ўваходу ў Музэй МРЧКЧП у Жэнэве | |
Абрэвіятура | МРЧКЧП |
---|---|
Дэвіз | Дабрачыннасьць падчас вайны |
Дата ўтварэньня | 29 кастрычніка 1863 (160 гадоў таму) |
Тып | Няўрадавая |
Юрыдычны статус | Міжнародная арганізацыя |
Мэта | Ахова здароўя пацярпелых у войнах і здарэньнях |
Штаб-кватэра | Жэнэва, Швайцарыя |
Сяброўства | 186 таварыстваў, МКЧК, МСТЧКЧП |
Афіцыйныя мовы | Ангельская, гішпанская, француская |
Кіроўны орган | Нарада |
Сайт | www.redcross.int |
Колішняя назва | Міжнародны Чырвоны Крыж (да 8 лістапада 1986 г.) |
Close
Рух складаецца зь некалькіх розных арганізацыяў, якія зьяўляюцца юрыдычна незалежнымі адзін ад аднаго, але аб’яднаныя ў рух праз агульныя базавыя прынцыпы, мэты, сымбалі, статуты й кіруючыя органы.