Міжнародны Суд ААН
From Wikipedia, the free encyclopedia
Міжнаро́дны суд ААН (па-ангельску: International Court of Justice, па-француску: Cour internationale de justice) — адзін з шасьці галоўных органаў Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў, заснаваны Статутам ААН дзеля дасягненьня адной з галоўных мэтаў ААН «мірнымі сродкамі, у згодзе з прынцыпамі справядлівасьці і міжнароднага права, уладжваць і вырашаць міжнародныя спрэчкі або сытуацыі, якія могуць прывесьці да парушэньня міру». Орган зьяўляецца галоўным судовым органам ААН, а ейная штаб-кватэра арганізацыі месьціцца ў Гаазе ў Нідэрляндах.
Міжнародны суд ААН | |
Эмблема арганізацыі | |
Дата ўтварэньня | 1945 |
---|---|
Тып | міжнародны судовы орган |
Штаб-кватэра | Гаага, Нідэрлянды |
Афіцыйныя мовы | ангельская, француская |
Старшыня | Пэтэр Томка |
Сайт | ICJ-CIJ.org |
Суд складаецца з 15 судзьдзяў, абраных Генэральнай Асамблеяй і Радай Бясьпекі. Толькі дзяржавы могуць быць удзельнікамі спрэчак, прадстаўленых на разгляд Міжнароднага Суда. Калі дзяржава не жадае браць удзел у судовай справе, абуджанай у Міжнародным Судзе, яна не абавязана гэта рабіць (калі іншае не прадугледжана спэцыяльнымі пунктамі якога-небудзь міжнароднага дагавора). Але калі яна пагаджаецца выступаць у якасьці стараны ў працэсе, то яна мае падпарадкоўвацца выраку Міжнароднага Суда. Суд функцыянуе ў адпаведнасьці са Статутам[1], які зьяўляецца часткай Статута ААН, і сваім Рэглямэнтам.