Мэмфіс (Тэнэсі)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мэмфіс (па-ангельску: Memphis) — горад у ЗША, адзін з найбуйнейшых эканамічных цэнтраў поўдня краіны. Разьмешчаны на паўднёвым-захадзе штата Тэнэсі ў акрузе Шэлбі на левым беразе ракі Місысыпі, пры ўпадзеньні ў яе ракі Ўолф. Па стане на 2006 год насельніцтва горада складала 670 902 чалавекі, што робіць Мэмфіс самым буйным горадам штата, другім у паўднёва-ўсходнім рэгіёне, дзе саступае толькі Джэксанвілу, і 19-м у ЗША[5].
Мэмфіс | |
анг. Memphis | |
Дата заснаваньня: | 1819 |
Краіна: | ЗША |
Штат: | Тэнэсі |
Кіраўнік: | Paul Young[d][1] |
Плошча: |
|
Насельніцтва: |
|
Тэлефонны код: | 901 |
Паштовы індэкс: | 77340 |
Геаграфічныя каардынаты: | 35°7′3″ пн. ш. 89°58′16″ з. д. |
Мэмфіс | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |
https://www.memphistn.gov/ |
Аглямэрацыя Мэмфіса, уключае ў сябе акругі, акрамя тых знаходзяцца ў штаце Тэнэсі, таксама і ў штатах Місысыпі й Арканзас, мае насельніцтва ў 1 280 533 чалавекі. Гэта робіць аглямэрацыю Мэмфіса другой па велічыні ў штаце Тэнэсі. Больш за яе толькі аглямэрацыя горада Нэшвіла.
Мэмфіс ёсьць самым «малады» з чатырох найбуйнейшых гарадоў штата, як то Ноксвіла, Чатанугі й Нэшвіла. Жыхары Мэмфіса называюцца мэмфійцамі, а рэгіён, у якім знаходзіцца Мэмфіс, — Цэнтральным Поўднем.