Мыс Добрай Надзеі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мыс Добрай Надзеі (па-афрыкаанс: Kaap die Goeie Hoop, па-нідэрляндзку: Kaap de Goede Hoop, па-партугальску: Cabo da Boa Esperança, па-ангельску: the Cape of Good Hope) — скалісты мыс, які разьмешчаны на атлянтычным узьбярэжжы Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі на Капскай паўвысьпе. Мыс знаходзіцца за 50 кілямэтраў ад Кейптаўну.
Шырока распаўсюджанае меркаваньне, што гэты мыс зьяўляецца паўднёвай канцоўкай Афрыкі ды падзяляе акіяны на Атлянтычны ды Індыйскі. Аднак насамрэч паўднёвым пунктам Афрыкі зьяўляецца мыс Ігольны, што знаходзіцца каля 150 кілямэтраў на паўднёвы ўсход ад мысу Добрай Надзеі. Памылка пайшла з прычыны таго, што падчас вандраваньня па моры ўздоўж узьбярэжжа Афрыкі ад экватару, мыс зьяўляецца своеасаблівай псыхалягічнай адзнакай, калі зьмяняецца курс у паўднёвым кірунку. Таму мыс Добрай Надзеі стаў галоўным пунктам адліку адлегласьці падчас усталяваньня гандлёвых шляхоў з Брытанскай Індыяй.
Дзякуючы свайму важнаму разьмяшчэньню, на працягу многіх гадоў мыс Добрай Надзеі сярод маракоў называўся проста Мыс.