Маці Божая Фатымская
From Wikipedia, the free encyclopedia
Маці Божая Фатымская (па-партугальску: Nossa Senhora de Fátima, ад гораду Фатыма ў Партугаліі) — вобраз Багародзіцы. У 1917 годзе яна шэсьць разоў зьяўлялася ў Фатыме тром пастушкам — Лючыі (Луцыі) (Lúcia Santos), Гіяцынце (Jacinta Marto) і Францішку (Francisco Marto). Падчас апошняга адкрыцьця Багародзіца сказала: «Я Маці Ружанца» (або «Панна Ружанца»). У 1930 годзе каталіцкая царква афіцыйна вызнала гэтыя падзеі, як цудоўнае адкрыцьцё, якое не супярэчыць дактрыне.