Марыя Складоўская-Кюры
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мары́я Складо́ўская-Кюры́ (па-француску: Marie Curie, па-польску: Marie Skłodowska-Curie; 7 лістапада 1867, Варшава, Царства Польскае — 4 ліпеня 1934, Пасі, Францыя) — выбітная вучоная, фізык і хімік, дасьледчыца радыяактыўнасьці, двойчы ляўрэат Нобэлеўскай прэміі. Яна была першай жанчынай-прафэсарам ва ўнівэрсытэце ў Парыжы, а ў 1995 годзе стала першай жанчынай, пахаванай у Пантэоне ў Парыжы[7].
Марыя Складоўская-Кюры | |
па-француску: Marie Curie па-польску: Maria Skłodowska-Curie | |
Дата нараджэньня | 7 лістапада 1867(1867-11-07)[1][2][3][…] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 4 ліпеня 1934(1934-07-04)[1][2][3][…] (66 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | aplastic anemia[d][4] |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | Парыскі ўнівэрсытэт |
Занятак | фізык, хімік, прафэсарка ўнівэрсытэту |
Навуковая сфэра | радыяактыўнасьць[5], хімія[5] і фізыка[5] |
Месца працы | Парыскі ўнівэрсытэт |
Вядомая як | першаадкрывальніца палёна і рада, дасьледчык радыяактыўнасьці |
Навуковая ступень | ліцэнцыят[d] (1893) і доктарская ступень[d] (23 чэрвеня 1903) |
Навуковы кіраўнік | Габрыель Ліпман |
Бацька | Уладзіслаў Складоўскі[d] |
Маці | Bronisława Skłodowska[d] |
Дзеці | Ірэн Жаліё-Кюры[6] і Ève Curie[d][6] |
Узнагароды | Нобэлеўская прэмія па фізыцы (1903), Мэдаль Дэві (1903), Мэдаль Матэўччы (1904), Нобэлеўская прэмія па хіміі (1911) |
Подпіс | |
Складоўская-Кюры стала першай жанчынай, якая атрымала Нобэлеўскую прэмію, і зьяўляецца адзінай жанчынай на сёньняшні дзень, якая атрымала гэтую ўзнагароду ў дзьвюх галінах.
Ейныя дасягненьні ўключаюць тэорыю радыяактыўнасьці, мэтады вылучэньня радыяактыўных ізатопаў, а таксама адкрыцьцё двух элемэнтаў, палён і рад. Пад ейным кіраўніцтвам былі праведзены першыя дасьледаваньні ў сьвеце ў галіне лячэньня раку з выкарыстаньнем радыяактыўных ізатопаў. Яна заснавала Інстытут Кюры ў Парыжы й Варшаве, якія застаюцца найбуйнымі цэнтрамі мэдычных дасьледаваньняў сёньня.