Марыянскі жолаб
найглыбейшая мясьціна зямнога акіяну / From Wikipedia, the free encyclopedia
Марыя́нскі жо́лаб або Марыя́нская запа́дзіна — найглыбейшы акіянічны жолаб на Зямлі. Знаходзіцца ў заходнім Ціхім акіяне за 200 км на ўсход ад Марыянскіх астравоў. Адкрыты ў 1875 року брытанскай экспэдыцыяй караблю «Чэленджэр».
Хуткія факты Назва арыгінальнай мовай, Названа ў гонар ...
Марыянскі жолаб
Назва арыгінальнай мовай | Mariana Trench |
---|---|
Названа ў гонар | Марыянскія астравы |
Краіна | без значэньня, Злучаныя Штаты Амэрыкі |
Адміністрацыйная адзінка | Паўночныя Марыянскія астравы |
Знаходзіцца на беразе | Паўночны Ціхі акіян |
Геаграфічныя каардынаты | 11°21′0″N 142°12′0″E |
Найніжэйшы пункт | Challenger Deep |
Закрыць
Найглыбейшы пункт Марыянскага жолабу — «Прорва Чэленджэра» глыбінёй 10 984 м. Яна знаходзіцца ў паўднёва-заходняй частцы западзіны, за 340 км на паўднёвы захад ад вострава Гуаму (каардынаты: 11°22.4′ пн. ш. 142°35.5′ у. д.). На дне жолабу ціск воднага слупу дасягае 1086 бараў, што больш як у 1071 раз за нармальны атмасфэрны ціск на ўзроўні мора.
У 2009 року Марыянскі жолаб стаў Нацыянальным помнікам ЗША[1].