Марк Твэн
From Wikipedia, the free encyclopedia
Марк Твэн (па-ангельску: Mark Twain, сапраўднае імя Сэмюэл Лэнгхорн Клемэнс (па-ангельску: Samuel Langhorne Clemens); 30 лістапада 1835, пасёлак Флорыда, штат Мізуры — 21 красавіка 1910, Рэдынг, штат Канэктыкут; пахаваны ў Элмайры, штат Нью-Ёрк) — выбітны амэрыканскі пісьменьнік, журналіст і грамадзкі дзеяч. Яго творчасьць ахоплівае мноства жанраў — рэалізм, рамантызм, гумар, філязофская фантастыка, публіцыстыка і іншыя, і ва ўсіх жанрах ён нязьменна займае пазыцыю гуманіста і дэмакрата.
Марк Твэн | |
анг. Mark Twain | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Сэмюэл Лэнгхорн Клемэнс |
Псэўданімы | Марк Твэн, сьер Люі дэ Конт |
Нарадзіўся | 30 лістапада 1835 пасёлак Флорыда, штат Мізуры, ЗША |
Памёр | 21 красавіка 1910 Рэдынг, Канэктыкут, ЗША |
Пахаваны | |
Бацькі | Джон Маршал Клемэнс[d] Джэйн Лэмптан[d][1] |
Сужэнец | Алівія Лэнгдан Клемэнс[d] |
Дзеці | С'юзі Клемэнс[d], Клара Клемэнс[d] і Джэн Клемэнс[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік-празаік, журналіст |
Гады творчасьці | 1864—1910 |
Кірунак | гумар, сатыра |
Жанр | гістарычная выдумка[d] |
Мова | ангельская |
Дэбют | «Знакамітая жаба-скакуха з Калавераса» |
Узнагароды | |
Подпіс | |
На піку кар’еры ён быў, верагодна, найпапулярнейшай фігурай у Амэрыцы. Ўільям Фолкнэр пісаў, што ён быў «першым па-сапраўднаму амэрыканскім пісьменьнікам, і ўсе мы з тых часоў — яго спадкаемцы», а Эрнэст Гэмінгўэй пісаў, што «ўся сучасная амэрыканская літаратура выйшла з адной кнігі Марка Твэна, якая называецца „Прыгоды Гэкльбэры Фіна“».