Марка Полё
вэнэцыянскі гандляр і падарожнік / From Wikipedia, the free encyclopedia
Марка По́лё (па-італьянску: Marco Polo; 15 верасьня 1254, Вэнэцыя — 8 студзеня 1324, Вэнэцыя) — вэнэцыянскі купец і падарожнік. Разам з бацькам дабраўся да Кітаю, праз Вялікі шаўковы шлях. Марка, разам з бацькам былі першымі эўрапейцамі, якія пабывалі ў Кітаі. Ягоныя падарожжы былі апісаныя самім Марка ў творы «Кніга пра цуды сьвету» (італ. Il Milione). У наш час Марка Полё лічыцца вялікім падарожнікам, але ў часы выданьня кнігі, ягоныя падарожжы лічыліся фантастычнымі. Да нашых дзён ня знойдзена дакумэнтальных доказаў ягоных падарожжаў, што дазваляе некаторым дасьледчыкам сумнявацца ў сапраўднасьці ягонага знаходжаньня ў Кітаі.
Марка Полё | |
Дата нараджэньня | 15 верасьня 1254[1] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 8 студзеня 1324[2][3] (69 гадоў) або 1324[4] |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Занятак | гандляр, падарожнік-дасьледнік, дыплямат, амбасадар, падарожнік вакол сьвету, пісьменьнік, падарожнік, прадпрымальнік, мэмуарыст |
Навуковая сфэра | падарожжа[d][5], камэрцыя[d][5], дыпляматыя[5], travel book[d][5] і мемуарная літаратура[d][5] |
Бацька | Нікалё Полё[d] |
Дзеці | Фантына Полё[d] і Agnese[d][6] |
Само падарожжа цягнулася болей за дваццаць гадоў. Пад час вяртаньня Марка Полё быў узяты ў палон пад час марской бітвы паміж Вэнэцыяй і Генуяй. У турме ён пачаў пісаць сваю кнігу.