Маладэчна ў складзе Польшчы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Маладэ́чна (па-польску: Mołodeczno) — сталіца Маладэчанскага павету Віленскага ваяводзтва ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. Мястэчка было занятае польскімі войскамі 4 ліпеня 1919 року. З 12 ліпеня 1919 па 12 кастрычніка 1920 пад бальшавіцкай уладай, пасьля — зноў занятае польскімі войскамі. 18 сакавіка 1921 року згодна з умовамі Рыскай дамовы Маладэчна ўключанае ў склад незалежнай польскай дзяржавы. Маладэчна стала цэнтрам гміны ў Вялейскім павеце Наваградзкага ваяводзтва. З 1 красавіка 1927 року — цэнтар новаўтворанага аднайменнага павету Віленскага ваяводзтва. У 1929 року мястэчку прысвоены статус гораду. 17 верасьня 1939 року Маладэчна было занятае Чырвонай арміяй і ў хуткім часе ўключанае ў склад БССР.