Македонская мова
паўднёваславянская мова / From Wikipedia, the free encyclopedia
Македо́нская мо́ва (саманазва: македонски jазик) — адна з моваў паўднёваславянскай групы славянскае галіны індаэўрапейскай моўнай сям’і.
Македонская | |
македонски | |
Ужываецца ў | Паўночнай Македоніі, Сэрбіі, Грэцыі, Альбаніі, Баўгарыі[1][2] |
---|---|
Рэгіён | Балканы |
Колькасьць карыстальнікаў | 2 мільёны |
Клясыфікацыя | Індаэўрапейская сям'я
|
Афіцыйны статус | |
Афіцыйная мова ў | Паўночнай Македоніі |
Рэгулюецца | Інстытут македонскай мовы «Крстэ Пэткаў Місіркаў» |
Статус: | 1 дзяржаўная[d][3] |
Пісьмо | македонскі альфабэт[d] і кірыліца |
Коды мовы | |
ISO 639-1 | mk |
ISO 639-2(Б) | mac |
ISO 639-2(Т) | mkd |
ISO 639-3 | mkd |
SIL | MKJ |
На македонскай мове гаворыць блізу 2 мільёнаў чалавек, яна зьяўляецца дзяржаўнай мовай Паўночнай Македоніі, а таксама прызнанай мовай нацыянальнай меншасьці ў Альбаніі, носьбіты жывуць таксама ў Грэцыі і Сэрбіі.
Націск у македонскіх словах прыпадае пераважна на трэці ад канца склад (у двухскладовых — на другі ад канца). У адрозьненьне ад большасьці славянскіх моваў македонская (як і баўгарская) мае значна рэдукаваную склонавую парадыгму. З усіх ускосных склонаў захаваліся клічны ды рэшткі роднага-вінавальнага (Genetivus-Accusativus) склону. У македонскай мове тры тыпы постпазыцыйных артыкляў, якія ўжываюцца ў залежнасьці ад кантэксту і аддаленасьці аб’екта. Складаная сыстэма дзеяслоўных часоў. Асноўных прошлых часоў два — аорыст і імпэрфэкт (адпавядаюць беларускаму закончанаму і незакончанаму трываньню).