Літоўска-маскоўскія войны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Літо́ўска-маско́ўскія во́йны — шэраг узброеных канфліктаў, войнаў паміж Вялікім Княствам Літоўскім (ад 1569 году ў складзе Рэчы Паспалітай) і Вялікім княствам Маскоўскім (ад 1547 году). Вяліся ад сярэдзіны XIV стагодзьдзя, найбольш частымі сталі ў канцы XV — у першай палове XVI стагодзьдзяў. Прычынай канфліктаў было імкненьне валадароў абедзьвюх дзяржаваў кантраляваць усходнеславянскія землі, абвяшчэньне Масквой сябе адзіным абаронцам праваслаўя й адзіным спадчыньнікам вялікіх князёў кіеўскіх, імкненьне кіраўнікоў Масковіі атрымаць выхад да мора, уцёкі незадаволеных палітыкай сваёй дзяржавы фэадалаў у суседнюю краіну і г. д. Войны вяліся зь пераменным посьпехам. Разбуральная для эканомікі Вялікага Княства Літоўскага Інфлянцкая вайна 1558—1583 гадоў стала адной з прычынаў заняпаду княства і вымушанага заключэньня Люблінскай уніі 1569 году з Польшчай.