Лінія Мажыно
From Wikipedia, the free encyclopedia
Лінія Мажыно (па-француску: la Ligne Maginot) — сыстэма францускіх умацаваньняў, на мяжы зь Нямеччынаю ад Бэльфора да Лянгіёну. Была пабудавана ў 1929—1934 гадах (затым удасканальвалася да 1940 году). Даўжыня каля 400 км. Названа ў гонар вайсковага міністра Андрэ Мажыно.
У яе склад уваходзілі 39 доўгачасовых абарончых умацаваньняў, 70 бункераў, 500 артылерыйскіх і пяхотных блёкаў, 500 казэматаў, а таксама бліндажы і наглядальныя пункты.