Люіджы Пірандэльлё
From Wikipedia, the free encyclopedia
Пірандэльлё, Люіджы (па-італьянску: Luigi Pirandello) (28 чэрвеня 1867 — 10 сьнежня 1936) — італьянскі драматург і празаік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры 1934 году.
Люіджы Пірандэльлё | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 28 чэрвеня 1867(1867-06-28)[1][2][3][…] |
Памёр | 10 сьнежня 1936(1936-12-10)[5][2][3][…] (69 гадоў) |
Сужэнец | Maria Antonietta Portulano[d] |
Дзеці | Фаўста Пірандэла[d] і Стэфана Пірандэла[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | драматург, пісьменьнік, паэт, навэліст, сцэнарыст, рэжысэр |
Гады творчасьці | 1893 — 1936 |
Мова | нямецкая і італьянская мова[6] |
Узнагароды | |
Подпіс | |
https://pirandelloweb.com |
Вучыўся ў Рымскім і Бонскім унівэрсытэтах. У 1898 прафэсар пэдагагічнага коледжа ў Рыме.
Дэбютаваў як паэт у 1889 (зборнік «Радасны боль»). Раньнія творы напісаны ў традыцыях верызму (зборнікі навэлаў «Каханьне без каханьня», 1894; «Навэлы на год», т. 1-5, 1901-19). У раманах «Адвержаная» (1901), «Нябожчык Матыя Паскаль» (1904) і інш., філязофска-псыхалягічных трагікамэдыях «Шэсьць пэрсанажаў у пошуках аўтара» (паст. 1921), «Генрых IV» (паст. 1922), «Кожны па-свойму» (паст. 1924), «Сёньня мы імправізуем» (паст. 1930) і інш. паказаны вобразы «негераічных» герояў, ілюзорнасьць чалавечых ідэалаў, адзінота, няўстойлівасьць і недасканаласьць грамадзкіх адносінаў, гульня выпадку ў лёсах людзей.
Люіджы Пірандэла адыграў значную ролю ў перабудове італьянскага і эўрапейскага тэатру XX ст. Яму прысуджана Нобэлеўская прэмія па літаратуры 1934.
Апавяданьне Пірандэла «Пара жаўрукоў» на беларускую мову пераклаў Валеры Буйвал.