Людовік XIV
From Wikipedia, the free encyclopedia
Людовік XIV дэ Бурбон, які атрымаў пры нараджэньні імя люі-Д’яданэ («дадзены Богам», па-француску: Louis-Dieudonné), таксама вядомы як «кароль-дзіця», а затым — «кароль-сонца» (па-француску: Louis XIV Le Roi Soleil), таксама Людовік XIV Вялікі, 5 верасьня 1638, Сэн-Жэрмэн-ан-Ле — 1 верасьня 1715, Вэрсаль) — кароль Францыі і Навары з 14 траўня 1643 году. Валадарыў 72 гады — даўжэй, чым які-небудзь іншы эўрапейскі манарх у гісторыі. Людовік, які ў маладосьці перажыў войны Фронды, стаў перакананым прыхільнікам прынцыпу абсалютнай манархіі і боскага права каралёў (яму часта прыпісваюць выраз «Дзяржава — гэта я»), умацаваньне сваёй улады ён спалучаў з удачным падборам дзяржаўных дзеячоў на ключавыя палітычныя пасады. Валадараньне Людовіка — час значнай кансалідацыі адзінства Францыі, яе вайсковай моцы, палітычнай вагі і інтэлектуальнага прэстыжу, росквіту культуры, увайшло ў гісторыю як «вялікі век». Разам з тым пэрманэнтныя войны, у якіх Францыя ўдзельнічала падчас кіраваньня Людовіка, патрабавалі высокіх падаткаў, разбуралі краіну, а адмена верацярпімасьці прывяла да масавай эміграцыі гугенотаў з Францыі.
Людовік XIV Louis XIV | |
Людовік XIV (1638–1715), аўтар Гіацынт Рыго (1701) | |
31-ы кароль Францыі | |
Каранацыя | 7 чэрвеня 1654, Рэймскі сабор, Рэймс, Францыя |
Рэгент | Ганна Аўстрыйская (да 1651) |
Папярэднік | Людовік XIII |
Наступнік | Людовік XV |
Кароль Навары | |
Папярэднік | Людовік XIII |
Наступнік | Людовік XV |
19-ы дафін Францыі | |
Папярэднік | Людовік XIII |
Наступнік | Людовік Вялікі Дафін |
Асабістыя зьвесткі | |
Імя пры нараджэньні | Люі-Д'ёданэ (Louis-Dieudonné) |
Нарадзіўся | 5 верасьня 1638, Сэн-Жэрмэнскі палац, Сэн-Жэрмэн-ан-Ле, Каралеўства Францыя |
Памёр | 1 верасьня 1715 (76 гадоў), Вэрсальскі палац, Вэрсаль, Каралеўства Францыя |
Нашчадкі |
Ад 1-га шлюбу: мноства пазашлюбных дзяцей, некаторыя ўзаконеныя |
Дынастыя | Бурбоны |
Жонкі |
|
Бацька | Людовік XIII |
Маці | Ганна Аўстрыйская |
Узнагароды | |
Подпіс |
Падштурхнуты спалучэньнем гандлю, помсты і пікі, ён адчуваў, што вайна зьяўляецца ідэальным спосабам узмацніць сваю славу. У мірны час ён засяроджваўся на падрыхтоўцы да наступнай вайны. Кароль навучаў сваіх дыпляматаў, што іхная праца складаецца ў стварэньні тактычных і стратэгічных перавагаў францускіх вайскоўцаў.