Ль’Анс-о-Мэдаўс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ль’А́нс-о-Мэ́даўс (па-ангельску: L'Anse aux Meadows ад франц. L'Anse-aux-Méduses) — гісторыка-археалягічны помнік на тэрыторыі правінцыі Ньюфаўндлэнд і Лябрадор (Канада), дзе, па выніках раскопак, існавала першае ў Паўночнай Амэрыцы і Заходнім паўшар’і эўрапейскае паселішча вікінгаў канца XI ст. Гэта было самае заходняе паселішча вікінгаў.
Нацыянальны гістарычны парк Ль’Анс-о-Мэдаўс | |
---|---|
L'Anse aux Meadows National Historic Site* | |
Сусьветная спадчына ЮНЭСКО | |
Краіна | Канада |
Тып | культурны |
Крытэры | vi |
Спасылка | 4 |
Рэгіён** | Эўропа і Паўночная Амэрыка |
Гісторыя ўключэньня | |
Уключэньне | 1978 (2 сэсія) |
* Назва ў афіцыйным сьпісе па-ангельску ** Рэгіён паводле клясыфікацыі ЮНЭСКО |
Да таго як паселішча было адкрыта, нарвэскі дасьледчык Хэльзе Маркус Інгстад на працягу многіх гадоў спрабаваў адшукаць зямлю, якая значылася ў сагах як «Вінлянд». Знайсьці гэтае пасяленьне Інгстад чакаў на вялікай адлегласьці — ад Гудзонава праліва на поўначы да заліва Сьвятога Ляўрэнція на поўдні, і нават яшчэ паўднёвей — да нью-ёрскага Лонг-Айлэнду. У рэшце рэшт ў 1960 годзе дасьледчыка чакаў посьпех. Ці зьяўляюцца гэтыя раскопкі паселішчам, заснаваным Лэйфам Эрыксанам прыблізна ў 1003 годзе, да гэтага часу застаецца невядомым.
Ль’Анс-о-Мэдаўс у 1978 годзе была дададзена да аб’ектаў Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.