Леў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Леў (па-лацінску: Panthera leo) — від жывёл клясы сысуноў атрада драпежных сямейства каціных.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Леў (неадназначнасьць).
Леў | |
Афрыканскі леў у заапарку | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Надцарства | Эўкарыёты |
Царства | Жывёлы |
Падцарства | Эўмэтазоі |
Разьдзел | Білятэральныя |
Падразьдзел | Другаснаротыя |
Тып | Хордавыя |
Падтып | Хрыбетныя |
Надкляса | Чатырохногія |
Кляса | Сысуны |
Падкляса | Зьвяры |
Інфракляса | Пляцэнтарныя |
Надатрад | Ляўразыятэрыі |
Атрад | Драпежныя |
Падатрад | Коткападобныя |
Сямейства | Каціныя |
Падсямейства | Пантэравыя |
Род | Пантэры |
Від | Леў |
Падвіды | |
Бінамінальная намэнклятура | |
Panthera leo Linnaeus, 1758 | |
Арэал | |
Арэал распаўсюджваньня льва | |
Дарослыя самцы адрозьніваюцца вялікай грывай і важаць 150—200 кг, часам да 240 кг, пры даўжыні цела без хваста 1,6—2,2 м, хвост — 90—110 см, вышыня ў холцы 90—110 см. Маса самак 90—150 кг, у асобных выпадках до 160 кг.
Індыйскі (азіяцкі) падвід ільва мае менш густую грыву, як бы прылізаную, больш прыземістае цела, што стварае ўражаньне аб яго меншых памерах у параўнаньні з афрыканскім.
Львы жывуць у сямейных групах, так званых прайдах. Прайд складаецца з аднаго самца, некалькіх дарослых самак і львянят абодвух палоў. Самкі займаюцца паляваньнем для прайда, а самец — аховай тэрыторыі. Маладыя самцы выганяюцца з прайда, нярэдка аб’ядноўваюцца зь іншымі самцамі-адзіночкамі для супольнага паляваньня.
Львы жывуць у стэпах і саванах, палююць на жывёл сярэдняга памеру, у першую чаргу, на капытных. Яны падкрадваюцца да ахвяры на невялікую адлегласьць, пасьля чаго імкліва кідаюцца на яе.
Існуе больш за дзясятак падвідаў ільвоў, якія адрозьніваюцца паводле памераў, формы грывы і інш. Усе падвіды, акрамя аднаго, жывуць у Афрыцы на поўдзень ад Сахары. Ільва называюць «Царом звяроў», які адначасова зьяўляецца традыцыйным сымбалем магутнасьці, які ўвасабляе сілу сонца і агню. У геральдыцы леў сымбалізуе каралеўскую годнасьць і высакароднасьць. Выявы ільва зьмешчаная на многіх гербах, у тым ліку — трох гарадоў Беларусі: Ліды, Слоніма і Гарадка.