Лех Качынскі
польскі палітык / From Wikipedia, the free encyclopedia
Лех Алякса́ндар Качы́нскі (па-польску: Lech Aleksander Kaczyński; 18 чэрвеня 1949, Варшава — 10 красавіка 2010, пад Смаленскам) — прэзыдэнт Польшчы ў 2005—2010 гадох. З 1992 да 1995 году быў кіраўніком Вярхоўнай кантрольнай палаты, з 2000 да 2001 году быў міністрам юстыцыі ў кабінэце Ежы Бурка, з 2002 да 2005 году быў мэрам Варшавы. Лех Качынскі быў адным са стваральнікаў польскай партыі «Права і справядлівасьць» і яе першым кіраўніком. Качынскі зьяўляўся доктарам юрыдычных навук, прафэсарам Гданьскага ўнівэрсытэту і Ўнівэрсытэту кардынала Стэфана Вышынскага, спэцыялістам у галіне працоўнага права. Сын Раймунда й Ядвігі зь Ясевічаў. Меў брата-блізьнюка Яраслава Качынскага.
Quick Facts Прэзыдэнт Польшчы, Прэм’ер-міністар: ...
Close