Культурная антрапалёгія
разьдзел антрапалёгіі, які вывучае культурныя адрозьненьні / From Wikipedia, the free encyclopedia
Культу́рная антрапалёгія, культурантрапалёгія (па-ангельску. Cultural anthropology) — навуковы кірунак, які фармаваўся на працягу XIX — першай паловы XX стагодзьдзяў у краінах Заходняй Эўропы і ЗША. Яе заснавальнікам зьяўляецца амэрыканскі этноляг нямецкага паходжаньня Франц Боас(en) (1851—1942). Для культурнай антрапалёгіі характэрная падвышаная ўвага да аналізу духоўных працэсаў і фэномэнаў і адпаведна меншая ўвага да матэрыяльных артэфактаў і сыстэмаў сацыяльных адносінаў. Да ліку асноўных праблемаў культурнай антрапалёгіі адносяцца дынаміка разьвіцьця культуры, мэханізмы перадачы культурных каштоўнасьцяў ад пакаленьня да пакаленьня. У рамках культурнай антрапалёгіі ўлічваецца зьменлівасьць сутнасьці чалавека ў канкрэтна-гістарычнай разнастайнасьці культураў, што прадугледжвае пры аналізе чалавека абапірацца ня толькі на яго біялёгію і псыхалёгію, але і на гісторыю, сацыялёгію, тэалёгію, мастацтвазнаўства і іншыя гуманітарныя навукі.