Кубак Амэрыкі па футболе
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кубак Амэрыкі (па-гішпанску: Copa América) — міжнароднае футбольнае спаборніцтва сярод нацыянальных зборных, якія ўваходзяць у КОНМЭБОЛ. Вызначае найлепшую зборную Паўднёвай Амэрыкі. З 1990-х гадоў для ўдзелу ў турніры таксама запрашаюцца асобныя зборныя з Азіі і Паўночнай Амэрыкі.
Кубак Амэрыкі | |
Заснаваны | 1916 |
---|---|
Колькасьць камандаў | 12 ці 16 |
Дзейны чэмпіён | Бразылія — 9-ы тытул (2019) |
Найбольш пасьпяховая каманда | Уругвай — 15 тытулаў |
2021 |
З 1993 году ў турніры выступаюць 12 камандаў — усе 10 сябраў КОНМЭБОЛ і дзьве запрошаныя каманды. Мэксыка бярэ ўдзел у кожным турніры з 1993 году. У юбілейным турніры ў 2016 годзе, прысьвечаным стагодзьдзю спаборніцтваў, прымалі ўдзел 16 камандаў — 10 з КОНМЭБОЛ і яшчэ 6 з КОНКАКАФ.
Восем зь дзесяці сябраў КОНМЭБОЛ перамагалі ў турніры прынамсі аднойчы, толькі Эквадор і Вэнэсуэла ні разу не выйгравалі спаборніцтвы. Найбольшую колькасьць перамогаў мае зборная Ўругваю — 15.