Крыстафэр Баварскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Крыстафэр ІІІ Баварскі (па-нямецку: Christoph III; 26 лютага 1416, Ноймаркт-ін-дэр-Обэрпфальц, Баварыя — 6 студзеня 1448, Гэльсынгборг, Швэцыя) — адзіны сын графа Ёгана, уладальніка Ноймаркту, унук караля Нямеччыны Рупрахта з роду Вітэльсбахаў і Катарыны Ўраціславаўны з славянскага паморскага роду Грыўцоў, якая прыходзілася роднай сястрой каралю Даніі Эрыку Паморскаму. Кароль Даніі з 1440, Швэцыі з 1441, Нарвэгіі з 1442 году.