Крухмал
рэчыва / From Wikipedia, the free encyclopedia
Крухма́л — поліцукрыды амілёзы і аміляпэктыну, манамэраў, якой зьяўляецца альфа-глюкоза. Формула крухмалу:(C6H10O5)n. Крухмал, які сынтэзуецца рознымі расьлінамі ў хлярапласьце, пад дзеяньнем сьвятла пры фотасынтэзе, крыху адрозьніваецца па структуры зерняў, ступені полімэрызацыі малекулаў, будове палімэрных ланцугоў і фізыка-хімічным уласьцівасьцям.
Quick Facts Агульныя, Фізычныя характарыстыкі ...
Крухмал | |
Хімічная структура | |
Агульныя | |
---|---|
Фізычныя характарыстыкі | |
Шчыльнасьць | 1450 кг/м³[1] |
Тэрмічныя характарыстыкі | |
Тэмпэратура сублімацыі | 410 °C |
Ціск пары | 0 ± 1 мм рт.сл.[2] |
Клясыфікацыя | |
Рэгістрацыйны № CAS | 9005-25-8 |
№ Эўрапейскай супольнасьці | 232-679-6 |
RTECS | GM5090000 |
ChEBI | 28017 |
Крухмал у Вікісховішчы | |
Калі не пазначана іншае, усе зьвесткі прыведзеныя для стандартных умоваў (25 °C, 100 кПа). |
Close
Утвараецца ў агародніне, збожжы і садавіне пры лішку глюкозы. У збожжы доля крухмалу можа дасягаць 80 %. Засяроджваецца ў корані, клубні, сьцябле і насеньні. Пераўтвараецца назад у глюкозу пры яе нястачы, каб стаць крыніцай сілкаваньня росту. У арганізьме чалавека пераўтвараецца ў цукры для ажыўленьня дзейнасьці[3].