Кохаб
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кохаб (β Малой Мядзьведзіхі) — другая па яркасьці зорка ў сузор’і Малой Мядзьведзіцы, жоўты гігант, бачная зорная велічыня 2,08m, адлегласьць да Зямлі 126 сьветлавых гадоў, тэмпэратура на паверхні 4000 К. У пэрыяд прыблізна з 2000 г. да н. э. па 500 г. н. э. Кохаб была самай блізкай да Паўночнага полюсу сьвета яркай зоркай і мела ролю палярнай зоркі, што адлюстраваны ў яе арабскай назьве Кохаб-эль-Шэмалі (Зорка Поўначы).
Хуткія факты Простае ўзьняцьцё, Схіленьне ...
Кохаб | |||
Зорка | |||
Простае ўзьняцьцё | 14г 50х 42,32580с | ||
---|---|---|---|
Схіленьне | +74° 09′ 19,8142″ | ||
Адлегласьць | 126±3 сьв. гадоў (38,8±0,8 пк) | ||
Бачная зорная велічыня (V) | 2,08[1] | ||
Сузор’е | Малая Мядзьведзіха | ||
Астрамэтрыя | |||
Прамянёвая хуткасьць (Rv) | +16.96[2] км/с | ||
Уласны рух (μ) |
RA: -32.61[3] mas у год Dec: 11.42 mas у год | ||
Паралякс (π) | 24.91 ± 0.12 mas | ||
Абсалютная зорная велічыня (V) | -0.88 | ||
Характарыстыкі | |||
Спэктральная кляса | K4 III | ||
Паказьнік колеру (B - V) | +1.47 | ||
Паказьнік колеру (U - B) | +1.78 | ||
Фізычныя характарыстыкі | |||
Маса | 2.2 ± 0.3[4] M☉ | ||
Радыюс | 42.06 ± 0.91[5] R☉ | ||
Тэмпэратура | 4030 K | ||
Сьвяцільнасьць | 390 ± 25 L☉ | ||
Вярчэньне | 8 км/с (v sin i)[6] | ||
|
Закрыць