Корпус аховы памежжа
From Wikipedia, the free encyclopedia
Корпус Аховы Памежжа (КАП) (па-польску. Korpus Ochrony Pogranicza (KOP)) — адмысловае фармаваньне польскага войска, створанае ў 1924 годзе зь ініцыятывы гэн. Уладзіслава Сікорскага дзеля «змаганьня з бальшавіцкімі бандамі на ўсходнім паграніччы». Вайскоўцы КАП прымалі ўдзел у сутычках зь беларускімі партызанамі, Украінскай вайсковай Арганізацыяй. КАП спрабаваў стрымліваць дзейнасьць кантрабандыстаў, савецкіх шпегаў і нелегальных уцекачоў у/з БССР, пераносчыкаў камуністычнай літаратуры.
За год да стварэньня КАП у 1923 ахову граніцы прызначылі паліцыі, але тая ня здолела даць рады.