Конны спорт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Конны спорт — зборнае паняцьце, пад якім разумеюцца спартыўныя гульні з выкарыстаньнем коней. Пры язьдзе верхам вершнік актыўна ўзаемадзейнічае з рухам каня. Конь пры гэтым кіруецца перамяшчэньнем вагі вершніка, сьціскам сьцёгнаў і паслабленьнем ці нацяжэньнем павадоў. Голас вершніка таксама можа ўплываць на рух каня, але ня ўсімі відамі коннага спорту гэта дазволена.