Колер
бачнае ўспрыманьне даўжыні сьветлавой хвалі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Колер (па-лацінску: Color) — якаснае суб’ектыўнае апісаньне электрамагнітнага выпраменьваньня аптычнага дыяпазону, што вызначаецца на падставе фізыялягічнага глядзельнага адчуваньня й залежыць ад фізычных і псыхічных чыньнікаў.
Суб’ектыўна ўспрыманы зрокам колер выпраменьваньня залежыць ад яго спэктру, псыхафізыялягічнага стану (фонавае сьвятло, тэмпэратура, глядзельная адаптацыя), і ад адмысловых уласьцівасьцяў індывідуальнага вока (барвасьлепасьць).
Адрозьніваюць ахраматычныя (белы, шэры й чорны) й храматычныя колеры, а таксама спэктральныя й неспэктральныя (напрыклад, пурпурны або карычневы колер).