Кола
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кола — круглае прыстасаваньне, дыск, які абарачаецца вакол сваёй восі, можа выкарыстоўвацца для перамяшчэньня грузаў качэньнем замест сьлізганьня, а таксама ў розных машынах і мэханізмах. Кола з восьсю — адзін з шасьці найпрасьцейшых мэханізмаў. Разам з восьсю кола можа выкарыстоўвацца для перасоўваньня грузаў або выкананьня карыснай работы ў мэханізмах (напрыклад, у калаўроце). Акрамя гэтых функцыяў кола можа выконваць ролю штурвала, руля, ганчарнага кола і махавіка.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Кола (неадназначнасьць).
Найбольшае выкарыстаньне кола атрымала ў транспарце. Пры перасоўваньні коламі мае месца сіла трэньня качэньня, якая меншая за сілу трэньня слізганьня.