Кодавы джэм
міжнароднае спаборніцтва ў праграмаваньні, якое зь 2003 году ладзіць «Гугл» / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Ко́давы джэм» (анг. Соdе Jаm) — штогадовае міжнароднае спаборніцтва ў праграмаваньні, якое зь 2003 году ладзіць амэрыканскае прадпрыемства «Гугл» (штат Каліфорнія).
«Кодавы джэм» | |
Актуальны сэзон: 2021 | |
Дысцыпліна | праграмаваньне |
---|---|
Дата зьяўленьня | 2003 (21 год таму) |
Арганізатар | «Гугл» (ЗША) |
Краіна | ЗША |
Кантынэнты | Паўночная Амэрыка |
Пляцоўка(-і) | Сан-Францыска (штат Каліфорнія) |
Дзейны чэмпіён | Генадзь Караткевіч |
Найбольш тытулаў | Генадзь Караткевіч (7) |
Кваліфікацыя | 30 балаў за 30 гадзінаў |
Узровень у пірамідах | міжнародны |
Выхад у | 2-е кола: па 1500 лепшых з 3-х падколаў, 1-е кола: 1000 лепшых |
Выбываньне ў | адсутнасьць балаў |
Кубак | 25 фіналістаў |
Фармат турніру | 5-колавы |
Складаецца з рашэньня альгарытмічных галаваломак на час. Спаборніцы і спаборнікі праходзяць 4 он-лайн-колы для ўдзелу ў сусьветным фінале на адной зь сядзібаў «Гугла». Спаборніцтва пачынаецца з уліку і падрыхтоўчага он-лайн-кола працягласьцю да 30 гадзінаў, пакуль будзе зароблены прахадны бал. Затым у 1-м коле спаборніцтва варта прайсьці да 3-х падколаў, прынамсі ў адным зь якіх патрэбна атрымаць адзін з 1500 найлепшых вынікаў. Ад кожнага з 3-х падколаў па 1500 чалавек праходзіць у 2-е он-лайн-кола, дзе змаганьне ідзе за першую 1000 месцаў. Гэтая 1000 чалавек атрымлівае па саколцы спаборніцтва і праходзіць у 3-е кола «Кодавага джэму». Адтуль 25 чалавек трапляе ў сусьветны наглядны фінал, дзе ўзнагарода пераможцы складае 15 000 даляраў ЗША[1].