Кацярына I
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кацярына I (Ма́рта Скаўро́нская, Кацяры́на Аляксе́еўна Міха́йлава; 1684—1727) — расейская імпэратрыца з 1721 як жонка дзейнага імпэратара, з 1725 як кіруючая гасударыня; другая жонка Пятра I, маці імпэратрыцы Лізаветы Пятроўны.
Кацярына I Марта Самуілаўна Скаўронская | ||||
Партрэт Кацярына I Жан-Марка Нацье (1717 г.) | ||||
2-я імпэратрыца ўсерасейская | ||||
28 студзеня (8 лютага) 1725 — 6 (17 траўня) 1727 | ||||
Каранацыя | 7 (18) траўня 1724 (як імпэратрыца-супруга) | |||
Папярэднік | Пётар I | |||
Наступнік | Пётар II | |||
Асабістыя зьвесткі | ||||
Імя пры нараджэньні | Марта Самуілаўна Скаўронская | |||
Нарадзілася | 15 красавіка 1684, Рынген, Лівонія (меркавана) | |||
Памерла | 17 траўня 1727 (43 гады), Санкт-Пецярбург | |||
Пахаваная | Петрапаўлаўскі сабор, Санкт-Пецярбург | |||
Нашчадкі |
Ганна Пятроўна Лізавета Пятроўна Пётар Пятровіч Натальля Пятроўна | |||
Дынастыя | Раманавы (па шлюбу) | |||
Сужэнец |
1) Ёган Крузэ (альбо Рабэ) 2) Пётар I | |||
Бацька | па найбольш распаўсюджанай вэрсіі Самуіл Скаўронскі | |||
Маці | меркавана (Ганна-)Даратэя Ган[1] | |||
Узнагароды |
| |||
Подпіс |
Па найбольш распаўсюджанай вэрсіі сапраўднае імя Кацярыны — Марта Самуілаўна Скаўронская, пазьней ахрышчаная Пятром I пад новым імем Кацярына Аляксееўна Міхайлава. Яна нарадзіліся ў сям’і латыскага селяніна паходжаньнем з ваколіцаў Кегумсу[lower-alpha 1]. Падчас яе кіраваньня расейскі ўрад пачаў выкупаць з прыгоньніцтва ў памешчыкаў Беларусі і Летувы братоў і сёстраў Кацярыны I[2] захоплена ў палон расейскімі войскамі, стала палюбоўніцай Пятра I, затым яго жонкай і кіруючай імпэратрыцай расейскай. У яе гонар Пятром I заснаваны ордэн Сьв. Кацярыны (у 1713) і названы Кацярынскі палац у Царскім Сяле (збудаваны пры яе дачцы Лізавеце).