Карона Каралеўства Польскага
From Wikipedia, the free encyclopedia
Карона Карале́ўства Польскага (польск. Korona Królestwa Polskiego, лац. Corona Regni Poloniae) — тэрмін, які вызначае ўладкаваньне польскай дзяржавы на заходзе Сярэднявечча. Карона вызначала незалежнасьць дзяржаўных інстытутаў ад асобы манарха. У той жа час, Карона — імя палітычнай ідэалёгіі, якая выражала новы вобраз улады, створанай пад уплывам ідэяў, што прыйшлі з Чэхіі і Вугоршчыны.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Карона (неадназначнасьць).